ЛУКАВЕЦКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ЛУКАВЕЦКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на ўсходняй ускраіне вёскі Лукавец Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Размешчана ў кутку бутавай агароджы былога сядзібна-паркавага комплексу Шумскіх-Бароўскіх. Пабудавана ў 1905 г. з цэглы.
Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашана цыліндрычнай вежай пад канічным купалам, узнятай на чатырохгранны пастамент з бутавага каменю. 3 франтальнага боку ў стральчатай нішы ўстаноўлена фігурка Маці Божай Маёвай (раней месціўся абраз Маці Божай).
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|