Панядзелак, 29.04.2024, 08:48

ЛЫНТУПЫ

Галоўная »
ЛЫНТУПЫ — гарадскі пасёлак у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, на р.Лынтупка; чыгуначная станцыя на лініі Круляўшчызна — Лынтупы. За 42 км на захад ад Паставаў, 307 км ад Віцебска. Аўтадарогамі злучаны з Паставамі і г.п.Свір. 1,6 тыс. жыхароў (2010).

Лынтупы
Сцяг гарадскога пасёлка Лынтупы

Лынтупы
Герб гарадскога пасёлка Лынтупы

У гістарычных крыніцах упамінаецца з 1385 г. У 1459 г. тут пабудаваны касцёл, пры ім шпіталь. З сярэдзіны 16 ст. ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства ВКЛ. Уладальнікамі Лынтупаў былі Астроўскія, Гільзены, Бучьшскія. У 1591 г. у мястэчку Лынтупы каля 150 жыхароў, 28 дымоў.

З 1795 г. у Расійскай імперыі, з 1843 г. цэнтр воласці Свянцянскага павета. У 1885 г. у Лынтупах 214 жыхароў, 13 двароў, валасное праўленне, школа (пабудавана ў 1865 г.), касцёл, яўрэйскі малітоўны дом, 3 крамы, карчма, праводзіліся кірмашы. У 1897 г. — 685 жыхароў.

Лынтупы
Касцёл Святога Андрэя (фота Андрэй Дыбоўскі)

Лынтупы
Сядзібны дом (фота Андрэй Дыбоўскі)

У 1921-39 гг. у складзе Польшчы, цэнтр гміны Свянцянскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 г. у БССР, з лістапада 1940 г. у Пастаўскім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну моцна разбураны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Лынтупы
Сядзіба: вежа (фота Андрэй Дыбоўскі)

З 22.08.1967 г. гарадскі пасёлак. У 1975 г. 2 тыс. жыхароў.

Лынтупы
Сядзіба: бровар (фота Андрэй Дыбоўскі)

Лынтупы
Сядзіба: мост (Андрэй Дыбоўскі)

Дзейнічаюць спіртзавод, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, бальніца, аптэка, камбінат бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі. Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму. Помнікі архітэктуры: Лынтупская сядзіба (1-я палова 19 ст.), Лынтупскі Андрэеўскі касцёл (пачатак 20 ст.). На паўночным захадзе ад Лынтупаў курганны могільнік балтаў 10 — 11 ст.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.