МАЧАННЕ —
страва, як дадатак да
бліноў. Гатуецца як
верашчака, са скварак з тукам (часам забельваецца смятанай), а таксама з льнянога ці канаплянага семя; з яец, раскалочаных з мукой і малаком ці вадой, з размятага тварагу з малаком ці смятанай; з селядцоў, вараных у падкалочанай мукой вадзе (
Камянецкі раён, глядзіце ў артыкуле
Лёк).
Вядома паўсюдна.