МАГІЛЁЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
МАГІЛЁЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў горадзе Магілёў на вуліцы Лазарэнкі, на каталіцкіх могілках. Пабудавана ў пачатку 20 стагоддзя з цэглы.
Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашана чатырохграннай прысадзістай вежай з чатырохгранным пастаментам над чатырохсхільным бетонным пакрыццём. Франтальная грань прарэзана арачным уваходным праёмам, бакавыя — круглымі люкарнамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|