Субота, 27.07.2024, 03:20

МАЛАДЗЕЧАНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА КАЗІМІРА І КЛЯШТАР ТРЫНІТАРЫЯЎ

Галоўная »
МАЛАДЗЕЧАНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА КАЗІМІРА І КЛЯШТАР ТРЫНІТАРЫЯЎ размяшчаецца ў паўночнай частцы горада Маладзечна Мінскай вобласці на вуліцы Замкавай. Кляштар дзейнічаў з 1758 па 1832 гг. Складаўся з кaсцёла святога Казіміра (не захаваўся) і жылога корпуса.


У 1758 г. ўладальнік мястэчка М.Агінскі пабудаваў драўляны касцёл, які ў 1762 г. перадаў манахам-трынітарыям і пабудаваў для іх мураваны жылы корпус. У 1811 г. сенатар М.Агінскі перавёў сюды з Бабруйска дваранскае павятовае вучылішча, якое размясцілася ў яго сядзібе (два класы ў кляштарным корпусе). Мемарыяльная дошка сведчыць, што пасля 1815 г. тут была настаўніцкая семінарыя. Пасля паўстання 1831 г. кляштар скасаваны, касцёл пераўтвораны ў царкву. У наступным годзе акрамя вучылішча ў кляштары знаходзілася паштовая станцыя. У 1843 г. жылы корпус кляштара з пяццю драўлянымі пабудовамі і сям’ю дзесяцінамі зямлі цалкам перайшоў да дваранскага павятовага вучылішча, якое ў 1860 г. пераўтворана ў пяцікласную гімназію для дзяцей польскай шляхты. У 1938 г. касцёл зруйнаваны. Зараз кляштарны будынак — адзін з карпусоў станкабудаўнічага завода.

Кляштарны корпус — помнік архітэктуры позняга барока. Прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак пад вальмавым дахам, франтальны фасад фланкіраваны рызалітамі, крапаванымі па вуглах пілястрамі, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах. Памяшканні першага паверха перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі на распалубках.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 41
Гасцей: 41
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.