Панядзелак, 06.05.2024, 11:27

МАСЛАВА Галі Сямёнаўна

Галоўная »
МАСЛАВА Галі Сямёнаўна (26.02)(10.03).1904, Казань – 14.12.1991) – руская этнограф, доктар гістарычных навук (1963). З 1935 г. навуковы супрацоўнік Музея народаў СССР (Ленінград, цяпер Санкт-Пецярбург), з 1947 г. у Інстытуце этнаграфіі AH СССР. Аўтар працаў «Народнае адзенне рускіх, украінцаў і беларусаў у XIX – пачатку XX ст.» (1956), «Народнае адзенне ва ўсходне-славянскіх традыцыйных звычаях і абрадах XIX – пачатку XX ст.» (1984) ды інш.

Даследавала агульныя рысы і своеасаблівасць народнага адзення, арнаменту народнай вышыўкі беларусаў, рускіх і ўкраінцаў, абрадавыя функцыі народнага адзення ўсходне-славянскіх народаў, яго гісторыю, сацыяльную сімволіку і эстэтычныя рысы. На матэрыялах адзення вывучала таксама гісторыка-культурныя сувязі беларусаў з рускімі і ўкраінцамі, этнічныя працэсы ў СССР.

Крыніца: "Краязнаўчая газета" № 33 (434) верасень 2012 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.