Панядзелак, 06.05.2024, 05:18

МАСЛЕНІЦА

Галоўная »
МАСЛЕНІЦА – старажытнае перадвеснавое свята ў славянскіх народаў, звязанае з культам прыроды (адраджэннем пладаносных сілаў зямлі). Лакальная назва масленка, сырніца. Асноўная накіраванасць абраднасці — провады зімы, паскарэнне прыходу вясны, забеспячэнне багатага ўраджаю і дастатку ў хаце. Святкавалі некалькі дзён. У вёсцы масленіца звычайна пачыналася ў чацвер.

Царква прымеркавала свята на нядзелю перад Вялікім постам. На масленічным тыдні ў дзень святога Уласа ў некаторых мясцінах Беларусі аб'язджалі маладых коней і валоў. У гэты ж дзень моладзь наладжвала гушканне на арэлях (магічны сэнс гушканняў — каб лён доўгім рос), каталася на санках, спявала масленічныя песні. Тэматыка іх працоўна-земляробчая, а таксама жартоўна-побытавая і гарэзліва-любоўная.

На тэрыторыі Беларусі на масленіцу адведвалі бабку-павітуху. Існаваў звычай цягання хлопцамі «калодкі» па сяле з абавязковым заходам у хату, дзе была сталая дзяўчына, якая павінна была пачаставаць іх. He прыпыніцца з «калодкаю» перад хатаю дзяўчыны лічылася знявагай для яе.

Вядомыя і іншыя звычаі. У панядзелак на масленічным тыдні збіраліся жанчыны, прывязвалі да «калодкі» адзін канец папружкі ці пояса, а другі – да халастога хлопца, які сустрэўся ім, як бы ў пакаранне за тое, што ён не ажаніўся за мінулы мясаед (перыяд пасля калядаў). Калі хлопец не хацеў цягаць «калодку» за сабою ўвесь дзень, ён мусіў адкупіцца. Toe ж адбывалася і з дзяўчатамі.

Заканчвалася масленіца «запускамі» («запустамі») на малочнае. У нядзелю, калі арганізоўваліся «запускі», на вячэру гатавалі толькі малочныя стравы, сярод якіх важную ролю адыгрывалі сыр, масла, тварог з малаком. На масленіцу абавязкова пяклі масленічныя бліны.

Напрыканцы XX ст. традыцыі масленіцы пачалі ўсё часцей скарыстоўваць у святкаванні «провадаў зімы».

Крыніца: "Краязнаўчая газета" № 33 (434), верасень 2012 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.