Панядзелак, 29.04.2024, 20:32

МАЖАРА, драбіны

Галоўная »
МАЖАРА, драбіны — грузавая чатырохколавая павозка з бартавымі драбінамі для коннай ці валовай запрэжкі. Лакальная назва мажы.

мажара, драбіны, воз
Мажара з палукашам. Мястэчка Любашаў Пінскага павета. Пачатак 20 ст.

Паводле пісьмовых крыніц, на Беларусі вядома з 16 ст. У сялянскіх гаспадарках бытавала дыяхронна і непаўсюдна: у некаторых раёнах Падняпроўя і цэнтр. Беларусі – толькі з пачатку 20 ст. Паводле спосабу злучэння пярэдняй і задняй частак (ходаў) мажары падзяляліся на развадныя і неразвадныя.

У развадных мажарах пярэдні і задні хады маглі разводзіцца на неабходную адлегласць – для транспарціроўкі лесу. У сялянскай гаспадарцы, асабліва на захадзе Беларусі, развадныя мажары выкарыстоўвалі для перавозкі снапоў, сена, штучных і сыпкіх грузаў. Для сыпкіх грузаў бартавыя драбіны здымалі з ручак і на іх месца ставілі драўляныя шчыты або спецыяльны кош або палукашак.

Мажары неразвадныя (рэды, рэдалі) мелі нерухомую (глухую) сувязь пярэдняга і задняга хадоў, якія злучаліся жэрдкай – трайнёй (звычайна раздвоеная на заднім канцы і з выгінам уперадзе) і брускамі – ляжэйкамі, што мацаваліся па краях падушак і служылі асновай крацістага кузава. Апошні часцей меў высокія барты, што ўтваралі замацаваныя на ручках шырокія (да 1 м і болей) драбіны; яны былі больш зручнымі пры перавозцы снапоў, саломы, сена. Неразвадныя мажары былі больш пашыраны на ўсходзе Беларусі. На Палессі бытавалі вузкія мажары (каля 0,8 м), зручныя пры яздзе па лясных дарогах. Часам яны мелі вялікія і шырокія колы, лепш прыстасаваныя да бездарожжа.

Бартавыя драбіны мажары ў сялянскай гаспадарцы зімой выкарыстоўвалі ў аборах і хлявах як перакрыцці на гарышчах ці як яслі для сена.

Як і калёсы, мажара у пачатку 20 ст. зазнала эвалюцыю: палепшаны яе эксплуатацыйныя якасці, шэраг драўляных элементаў (восі, шворан, падгерац, атосы і інш.) заменены жалезнымі. У сельска-гаспадарчай вытворчасці мажара выкарыстоўваецца і ў наш час.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.