Пятніца, 26.04.2024, 23:12

МАЗЫРСКАЯ КЕРАМІКА

Галоўная »
МАЗЫРСКАЯ КЕРАМІКА – традыцыйныя вырабы мясцовых ганчароў 2-й паловы XII – XIX стст., знойдзеныя пры археалагічных раскопках у Мазыры. Вырабы 2-й паловы XII – XVII стст. (гаршкі, латкі, міскі) шэра- і белагліняныя, аздобленыя стужачным арнаментам, часам у спалучэнні з серпападобнымі вертыкальнымі і гарызантальнымі насечкамі. Гаршкі часта мелі раўчук на ўнутранай паверхні венчыка, клеймы на донцах у выглядзе 1-й ці некалькіх кругоў, крыжа ў крузе, кола, зігзага, літараў (аналагічныя вядомыя з раскопак на Кіеўшчыне) і інш.

У XII – XIII стст. у Мазыры карысталіся таксама ганчарнымі вырабамі, прывезенымі з Кіева і гарадоў Прычарнамор'я (амфары і інш.).

У XVI – XVIII стст. поруч з шэра- і белагліняным выраблялі чырвонагліняны паліваны (кубкі, талеркі, міскі, збаны, рынкі, макотры, глякі і інш.) і чорна-задымлены посуд, кафлю, будаўнічую кераміку, магчыма, курыльныя люлькі. Паліваны посуд аздаблялі шматрадковым стужачным або штампаваным арнаментам.

У ХІХ – ХХ стст. выраблялі белагліняны непаліваны посуд, размаляваны звонку чырвонай глінай, белагліняны посуд, глазураваны знутры.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 14 (415) красавік 2012 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.