Пятніца, 26.04.2024, 21:10

МЕЗАНІН

Галоўная »
МЕЗАНІН (ад італьян. mezzanino) — надбудова (няпоўны паверх) над цэнтральнай часткай жылога (звычайна невялікага) дома. Уключаецца ў агульную кампазіцыю будынка, узбагачае яго сілуэт і стварае вертыкальны акцэнт.

У Расіі мезанін найбольш пашыраны ў XIX ст. у мураваных і асабліва драўляных малапавярховых будынках. На землях Беларусі вядомы ў грамадзянскай, сядзібнай і палацавай архітэктуры XVIII — XX стст.

У сядзібных дамах і палацах стьглю позняга барока вырашаўся пластычным аб'ёмам, завершаным фігурным франтонам і насычаным архітэктурным дэкорам (Аўгустоўскі палац у былым прыгарадзе Гродна). Мезанін звычайна меў выхад на балкон (сядзібны дом у в.Татары Асіповіцкага раёна) ці тэрасу (сядзібны дом у в.Дубае Пінскага раёна). У сядзібных дамах і палацах стылю класіцызму быў кампазіцыйным цэнтрам галоўнага фасада ў выглядзе порціка (сядзібны дом у в.Падароск Ваўкавыскага раёна, Радзівілімонтаўскі палац у в.Чырвоная Зорка, былая — Радзівілімонты, Клецкага раёна) або ратонды (Гродзенскі палац Тызенгаўза). Часам дваровая частка мезаніна выкарыстоўвалася для верхняга асвятлення параднай залы (палац у в.Шчорсы Навагрудскага раёна). Спрошчаную трактоўку меў мезанін у невялікіх драўляных сядзібных дамах (в.Заазер'е Нясвіжскага, в.Убель Чэрвеньскага раёнаў).

Выкарыстоўваецца ў сучасным малапавярховым жыллёвым будаўніцтве.

Крыніца: «Краязнаўчаая газета» № 48 (449) снежань 2012 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.