Нядзеля, 05.05.2024, 11:00

«МИНСКИЙ ЛИСТОК»

Галоўная »
«МИНСКИЙ ЛИСТОК» — неафіцыйная, першая на тэрыторыі Беларусі прыватная грамадска-палітычная і літаратурная газета ліберальна-асветніцкага кірунку. Выходзіла на рускай мове ў Мінску 2-3 разы на тыдзень з красавіка 1886 да кастрычніка 1902 г.

Значную частку этнаграфічных публікацыяў складалі аналітычныя артыкулы, прысвечаныя праблемам вывучэння карэннага насельніцтва: «Сватаўство і дружына жаніха ў беларускім вяселлі», «Сонейка і месяц у беларускай вясельнай паэзіі» М.Доўнар-Запольскага; «Педагагічныя погляды беларускага народа», «Нарыс становішча жанчыны ў сялянскім асяроддзі беларускага краю», «Перажыткі ў светапоглядзе беларусаў» Адама Багдановіча; «Пра крыніцы мясцовага звычаёвага права» Д.Мейчыка; палемічны артыкул невядомага аўтара «Беларуская гаворка або бсларуская мова?» (крыптанім Б-скі К.). Гістарыяграфічным пытанням прысвсчаныя артыкулы М.Янчука «Бібліяграфічная нататка», «Нататка пра кн. "Матэрыялы для вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю”. Т.1. Ч.2», «Бібліяграфічная нататка», «Адам Карлавіч Кіркор (некралог з «Газеты Гатцука»)» ды іншыя публікацыі.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 17 (466) красавік 2013 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1394]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.