Субота, 27.07.2024, 03:07

МІЖЭРЫЧЫНСКІ КАСЦЁЛ ЗВЕСТАВАННЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЕ МАРЫІ

Галоўная »
МІЖЭРЫЧЫНСКІ КАСЦЁЛ ЗВЕСТАВАННЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЕ МАРЫІ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Міжэрычы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 1906—12 гг. з цэглы па праекце гродзенскага архітэктара В.А.Срокі. У 1936 г. асвячоны віленскім біскупам Рамуальдам Ялбжыкоўскім. Зачынены ў 1946 г., адноўлены ў 1989 г.


Парафія створана ў 17 ст., першы драўляны касцёл пабудаваны ў 1622 г. па фундацыі Войцеха Клочкі, на ўнутранае ўбранне ахвяраваў грошы яго сын Мацей. У 1891 г. закрыты.

Помнік архітэктуры неаготыкі. Трохнефавы аднавежавы храм з трансептам, пяціграннай апсідай з бакавымі сакрысціямі. Па цэнтры галоўнага фасада ўздымаецца высокая трох’ярусная шатровая вежа-званіца, бакавыя плоскасці фасада завершаны зубчастымі атыкамі. Аналагічна вырашаны франтоны крылаў трансепта. Сцены храма ўмацаваны ступеньчатымі контрфорсамі і прарэзаны стральчатымі вокнамі-біфорыумамі. Асноўны архітэктурна-дэкаратыўны матыў — аркатурныя нішы і паясы. Другі ярус вежы (верхні васьмігранны ярус не быў дабудаваны) і тарцы трансепта дэкарыраваны шырокім аркатурным поясам. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны перспектыўнымі стральчатымі парталамі з востраканцовымі вімпергамі.

У інтэр'еры — плоская столь. Абраз «Маці Божая Міжэрыцкая» 17 ст. (да 1640) у раме ракайльнага стылю (96,3 х 74,4 см). Твары Маці Божай і дзіцяці ўпрыгожаны каронамі і вотумамі. 3 1911 г. ўзгадваецца каштоўны арнат з вышытай на ім выявай Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 52
Гасцей: 52
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.