Субота, 27.07.2024, 04:05

«МЯДЗВЕДЗЬ»

Галоўная »
«МЯДЗВЕДЗЬ» — гульня-паказ і маска-персанаж у старажытным народным калядным абрадзе. Звязаны з традыцыяй земляробчых святкаванняў зімовага сонцазвароту. Мяркуюць, што бярэ пачатак з часоў язычніцтва. Найбольш пашыраны на Палессі, дзе захаваўся і ў наш час.

Здольнага да імітацыі хлопца прыбіралі ў два чорныя вывернутыя поўсцю наверх кажухі (рукавы аднаго надзявалі на ногі, другога — на рукі, крыссе сшывалі ці падвязвалі вяроўкай), на галаву надзявалі шапку з аўчыны, твар вымазвалі сажай ці закрывалі маскай. Часам выканаўцу ролі «мядзведзя» спавівалі сухімі сцяблінамі гароху. Гульня паўтарала ў асноўным паказы скамарохаў-мядзведнікаў (сцэна з вучоным «мядзведзем» уваходзіла ў рэпертуар батлейкі).

Паводле загадаў павадыра «мядзведзь» скакаў, імітаваў паводзіны чалавека ў розных жыццёвых абставінах. Разам з «мядзведзем» вадзілі «жураўля» ці «казу», часам у паказах удзельнічаў музыка з бубнам.

Аўтар: М.А. Каладзінскі
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 47
Гасцей: 47
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.