Субота, 27.04.2024, 00:27

МЯРЭЖКА

Галоўная »
МЯРЭЖКА — ажурная вышыўка, для выканання якой з палатна выцягваюць неабходную колькасць нітак утку або асновы, а астатнія перавіваюць пэўным спосабам. У залежнасці ад узору, асаблівасцей тэхнікі выканання, колеру вылучаюць простыя і складаныя мярэжкі, вузкія і шырокія, аднарадныя і шматрадныя, белыя і каляровыя.

мярэжка
мярэжка
Адзін з відаў мярэжкі

мярэжка
мярэжка
Адзін з відаў мярэжкі

Адзін з традыцыйных прыёмаў — пруцікаванне — разнавіднасць простай белай мярэжкі. Свабодныя ніткі збіраюць у пучкі толькі з аднаго боку (кутасік) або з двух бакоў (слупок). Больш складанымі белымі мярэшкамі (панка, павучок і інш.) аздаблялі звычайна традыцыйнае адзенне з ільняной тканіны — жаночыя кашулі, фартухі, наміткі. Белыя мярэжкі служылі дапаможнымі мастацкімі швамі.

мярэжка
мярэжка
Віды мярэжкі

Больш дэкаратыўнымі былі паліхромныя мярэжкі насцілам. Выконвалі іх па мярэжцы ў слупок цыравальным швом баваўнянымі белымі і каляровымі (чырвонымі, чорнымі) ніткамі, асаблівасць перапляцення і чаргавання якіх дазваляла атрымліваць розныя варыяцыі геаметрычнага ўзору. Такой мярэжкаю ў выглядзе палос з нескладаным арнаментам на Падняпроўі аздаблялі падолы і манжэты жаночых кашуль, фартухі, наміткі, ручнікі. Да тыпу складаных адносяцца насновачныя мярэжкі, якія ўжываліся як злучальныя дэкаратыўныя швы ў жаночых кашулях і абрусах (паміж дзвюма полкамі падрубленай тканіны насноўвалі льняныя ніткі, якія потым перавівалі ў адпаведнасці з малюнкам цыравальным швом).

мярэжка
Вышыўка мярэжкай (слупок з насцілам)

Вышывалі таксама злучальнай паліхромнай размярэжкай, мярэжкі «ў прыкрэп» (Веткаўскі раён).

Аўтар: В.Я. Фадзеева
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.