Серада, 24.04.2024, 17:15

АБРУС, настольнік, настольніца, стальніца, сурвэта

Галоўная »
АБРУС, настольнік — тканы, вязаны або плецены выраб, прызначаны для засцілання стала. Лакальная назва скацерка. Абавязковы атрыбут традыцыйнай сямейнай і каляндарнай абраднасці беларусаў (уваходзіў у пасаг нявесты, ім накрывалі стол на каляды, вялікдзень і іншыя святы). Апрача утылітарнай і абрадавай, выконваў важную ролю ў дэкаратыўным афармленмі інтэр'ера вясковай хаты.

абрус
Абрус. Вёска Неглюбка Веткаўскага раёна

Абрус (даўжыня 1,5 — 2 м, шырыня 1 — 1,5 м) звычайна складаўся з адной або дзвюх сшытых полак ільняной даматканіны, выкананай у тэхніцы двух-, шматнітовага бранага, ажурнага, пераборнага ткацтва. Абрус упрыгожвалі вышываным, набіваным арнаментам, аплікацыяй, карункамі, махрамі; полкі часта злучалі паскам ігольчатых карункаў (рошва, расшыўка), пазней карункавай прошвай, вязанай кручком. Вылучаюцца святочныя ўзорыстыя абрусы з каляровымі (пераважна чырвонымі) гладкімі ці арнаментальнымі палосамі па краях. Асобную групу складаюць вышываныя па плеценай, вязанай або тканай сетцы абрусы, якія былі пашыраны ў 1930-40-я г.

абрус
Абрус, вязаны кручком. Лоеўскі раён, 1930-я гады

Пры стылявым адзінстве абрусы маюць пэўныя рэгіянальныя адрозненні ў тэхніцы ткання і прыёмах аздаблення, што складваліся на працягу стагоддзяў і перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Разнастайнасцю арнаменту, дэтальнай распрацоўкай узораў вызначаюцца тонкія льняныя 4-, 8-, 16-нітовыя абрусы Віцебшчыны (сустракаюцца паўажурныя абрусы, з празрыстым вытанчаным малюнкам, і сеткавыя, вышытыя раслінным буйнарапортным паліхромным арнаментам).

абрус
Абрус. Вёска Вялікае Падлессе Ляхавіцкага раёна

Для абрусаў Магілёўшчыны характэрны простыя ўзоры, выкананыя ў сціплай каларыстычнай гаме.

Багаццем арнаментальных форм, разнастайнасцю сродкаў аздаблення вылучаюцца абрусы Гомельшчыны. На неглюбскіх абрусах выразныя ўзоры асяоўнага поля тканіны гарманічна спалучаюцца з дэкаратыўным шляхам бранага ткання, рамбічны арнамент якога паўтарае плеценая карункавая рошва. На Тураўшчыне абрусы аздаблялі раслінным арнаментам, вышытым крыжыкам (чырвона-чорнымі ніткамі) і яркай паліхромнай гладдзю. Дасканаласць прыёмаў аздаблення, тонкасць малюнка характэрны для калінкавіцкіх, лоеўскіх, нараўлянскіх абрусах.

абрус
Абрус. Вёска Сычоўка Мсціслаўскага раёна. 1930-я гады

У Заходнім Палессі вылучаюцца тонкія драгічынскія абрусы, тканыя з высакаякаснага адбеленага кужалю, паўажурныя камянецкія, іванаўскія абрусы, дэкарыраваныя ляхавіцкія абрусы, уся паверхня якіх заткана сакавітымі чырвонымі палосамі ўточных прокідак з шырокім шлякам па краі. Цікавыя мотальскія абрусы, белае поле якіх падзелена каляровымі ніткамі асновы і ўтку на клеткі і палоскі з дапаўненнем некалькіх радоў раслінна-геаметрызаванага арнаменту.

Тканыя абрусы Панямоння і Цэнтральнай Беларусі рабілі стрыманымі па каларыту (пераважалі серабрыстыя адценні шэрага і адбеленага кужалю), бытавалі разнастайныя па тэхніцы ажурныя сеткавыя абрусы.

Сучасныя абрусы вырабляюць з ільняных, баваўняных, шаўковых нітак. Лепшыя ўзоры беларускіх традыцыйных абрусаў выкарыстоўваюцца мастацкімі промысламі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 7
Гасцей: 7
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.