Субота, 20.04.2024, 12:19

МСЦІСЛАЎСКАЯ КАФЛЯ

Галоўная »
МСЦІСЛАЎСКАЯ КАФЛЯ – архітэктурна-дэкаратыўная кераміка 15 — 18 ст. з горада Мсціслаў Магілёўскай вобласці. У 15 — 16 ст. выраблялі гаршковую кафлю з крыжападобным, квадратным або круглым вусцем, пазней — каробчатую тэракотавую і паліваную (паліхромную і размаляваную), пакрытую зялёнай, светла- і цёмна-карычневай палівай.

Тэракотавая кафля 16 — 17 ст. з рэльефнай вонкавай пласцінай без рамкі была паліхромная (пераважалі зялёны, сіні і белы колеры) або з 2-прыступкавай рамкай і раслінным арнаментам на вонкавай пласціне. У сярэдзіне — 3-й чвэрці 17 ст. яна мела рамку па краі вонкавай пласціны, багата аздаблялася раслінным арнаментам, у канцы 17 ст. рамка адсутнічала, аздаблялася барэльефным дывановым арнаментам; з пачатку 18 ст. мела вялікія памеры, з тоўстай вонкавай пласцінай, упрыгожанай раслінным або геральдычным арнаментам (высокі рэльеф).

У кафлі 2-й паловы 18 ст. малюнак на вонкавай пласціне адсутнічаў. Паводле прызначэння мсціслаўскай кафлі падзялялася на сценную, карнізную (простую, складаную і вуглавую), паясную, каронкі (гарадкі). У аздабленні пашыраны раслінны, геральдычны, геаметрычны, зааморфны, сюжэтны арнаменты. У 2-й палове 17 ст. мсціслаўскія цаніннікі (найбольш вядомы С.Палубес) працавалі ў Маскоўскай дзяржаве, дзе выраблялі кафлю.

Аўтар: А.А. Трусаў
Крыніца: «Беларуская энцыклапедыя»
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.