Нядзеля, 05.05.2024, 08:35

МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ МАГІЛЁВА

Галоўная »
МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ МАГІЛЁВА заснаваны ў г.Магілёў паводле рашэння гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 16.07.1990 г. Адкрыты для наведвальнікаў у 2002 г. Рашэннем Магілёўскага гарвыканкама ад 23.04.2003 г. зарэгістраваны як установа культуры. У 2006 г. створаны філіял музея — мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле».

МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ МАГІЛЁВА

Рашэннем аб заснаванні музея прадугледжвалася прадастаўленне для размяшчэння экспазіцыі будынка былога архірэйскага палаца — помніка архітэктуры канца 18 ст., але ў 2002 г. палац быў перададзены Магілёўскай епархіі Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы. У маі 1999 г. Магілёўскі гарвыканкам выдзеліў для размяшчэння службовых памяшканняў і выставачнай залы музея 1-ы паверх будынка па вул.Ленінскай, 13, дзе музей прыняў першых наведвальнікаў. Спачатку дзейнічалі зменныя выстаўкі, 30.11.2005 г. адкрылася экспазіцыя «Магілёў часоў магдэбургскага права, 16 — 18 ст.».

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 7407 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 4499 адзінак. Агульная плошча экспазіцыі 78,4 м², музей мае выставачную залу плошчаю 36,8 м². У фондах музея калекцыі археалагічных знаходак, у тым ліку упрыгожанняў 10 — 11 ст. (бісер, бразготкі, пацеркі), калекцыі кафлі, посуду, цацак, люлек, зброі 16 — 18 ст., фотаздымкаў 1941-46 гг., якія адлюстроўваюць баявы шлях 1942-га ордэна Аляксандра Неўскага асобнага мотаінжынернага батальёна 33-й асобнай мотаінжынернай брыгады спецпрызначэння і інш. У філіяле музея — мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» разгорнута экспазіцыя «Магілёў 1941-га: дні і ночы мужнасці».

Музей праводзіць выставачную дзейнасць, прадстаўляючы наведвальнікам выстаўкі з уласных фондаў і фондаў іншых музеяў Беларусі, і арганізаваныя гарадамі-пабрацімамі і партнёрамі Магілёва. У 2007 г. на базе музея адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя «Культура праз прызму духоўнасці». Музей з'яўляецца ініцыятарам і арганізатарам міжнароднай навуковай канферэнцыі «Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць», якая праводзіцца з 1998 г. (раз у 2 гады).

Аўтар: А.В. Яшмеццеў
Крыніца: Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г.П. Пашкоў, Л.В. Календа, М.Г. Нікіцін]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. - 559 с.

Адрас: 312030, г.Магілёў, вул.Ленінская, 1-а
Тэлефон:+375-222-22-99-46
Сайт: ratusha-mogilev.com
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1394]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.