Субота, 20.04.2024, 10:53

МУЗЕЙ «ЗАМКАВЫ КОМПЛЕКС “МІР”»

Галоўная »
МУЗЕЙ «ЗАМКАВЫ КОМПЛЕКС "МІР"» быў ўтвораны 1 красавіка 2011 г. і з’яўляецца музеем рэспубліканскага падпарадкавання.



Мірскі замак у гарадскім пасёлку Мір — унікальны помнік нацыянальнай культуры Беларусі, у 2000 г. ён быў уключаны ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА па наступных крытэрыях: як выдатны ўзор цэнтральна-еўрапейскага замка, які адлюстроўвае паступовую змену культурных стыляў (готыку, рэнесанс, барока); нагляднае адлюстраванне ў форме і знешнім выглядзе ансамбля доўгай гісторыі палітычных і культурных супрацьстаянняў і ўзаемадзеянняў. Архітэктурны комплекс уключае ў сябе ўласна замак XVI — XX стст., земляныя валы XVI — XVII стст., пейзажны і рэгулярны парк, стаў, флігель, капліцу-пахавальню князёў Святаполк-Мірскіх з домам вартаўніка і брамай, прыдарожную капліцу — на плошчы амаль 25 гектараў.



У 1947 г. замак узяты пад ахову дзяржавы як помнік архітэктуры XVI — XX стст. З 1987 г. філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (на той час - Дяржаўны мастацкі музей БССР). У 1992 г. адкрылася першая музейная экспазіцыя ў Паўднёва-заходняй вежы, якая налічвала 6 экспазіцыйных ярусаў. 16 студзеня 2010 года была адкрыта пастаянная экспазіцыя Паўночнага корпуса з рэканструяванай інтэр’ернай часткай палаца.



Наведвальнікі музея могуць азнаёміцца з 39 паўнацэннымі экспазіцыямі Мірскага замка і царквы-пахавальні князёў Святаполк-Мірскіх, апошніх уладальнікаў замка. Адметнасць музея не толькі ў захаваўшыхся аўтэнтычных дэталях помніка архітэктуры, але і ў адноўленных інтэр’ерах асноўных залаў: "Сталовай ізбы", "Партрэтнай залы", "Сеняў" і інш., — дзе наведвальнікі знаёмяцца з матэрыяльнай культурай перыяду пачатку XVII і сярэдзіны XVIII стагоддзяў. У экспазіцыях музея прадстаўлены ўнікальныя прадметы мэблі, зброі, шпалераў і др. На пляцоўках установы "Музей "Замкавы комплекс "Мір" кожны год ладзяцца шырока вядомыя музычныя, мастацкія і сярэднявечныя фестывалі.



Сёння Мірскі замак — гэта аб’ект з многапрофільнай інфраструктурай: 2 канферэнц-залы, якія адпавядаюць усім сучасным патрабаванням, для правядзення мерапрыемстваў на высокім узроўні, атэль і рэстаран. З кожным годам узрастае колькасць жадаючых дакрануцца да своеасаблівай архітэктурнай мелодыі Мірскага замка, штогод яго наведваюць больш за 220 тысяч чалавек.



Крыніца: Першы нацыянальны форум "Музеі Беларусі". Каталог музеяў.
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, 2012

Адрас: 231444, Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, г.п.Мір, вул.Чырвонаармейская, 2
Тэлефон: +375-1596-28-271
Сайт: mirzamak.by
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.