Пятніца, 19.04.2024, 06:08

МУЗЫКА

Галоўная »
МУЗЫКА — народны скрыпач на Віцебшчыне. Называлі таксама скамарох (Магілёўшчына). У канцы 19 — пачатку 20 ст. назва музыка перайшла на гарманіста.

З 16 ст. музыка займае прыкметнае месца ў грамадскім жыцці народа, задавальняючы яго духоўныя патрэбы. Без музыкі не абыходзіліся многія каляндарна-земляробчыя і сямейныя святы, кірмашы, ігрышчы, вячоркі, бяседы. Ha іх музыка іграў сола або разам з іншымі музыкантамі ў ансамблі, тураваў спевам.

Рэпертуар музыкі вылучаўся асаблівым багаццем, уключаючы гукавыяўленчыя і імправізаваныя, песенныя, танцавальныя і маршавыя найгрышы ва ўсёй разнастайнасці іх вобразна-эмацыянальнага і стылявога зместу. Згодна народнаму ўяўленню, сапраўдным, «прыродным» музыкаю можа быць толькі той, хто прадаў сваю душу д'яблу, які і даў яму надзвычайную сілу ўздзеяння на ўвесь навакольны свет.

На працягу ўсяго жыцця музыка выказваў выключную адданасць свайму інструменту і музычнай справе. Таму невыпадкова ў многіх мясцовасцях Беларусі пасля смерці музыкі разам з ім у труну кладуць скрыпку. Мастацтва ігры на ёй музыка пераймаў па традыцыі ў сям'і, спасцігаў самавукам («сам праз сябе») або ад славутага «майстра», які нярэдка быў заснавальнікам мясцовай выканальніцкай школы.

Вясковы музыка вёў і гаспадарку, бо адным «музыкарствам» не мог забяспечыць сям'ю. Адносіны аднавяскоўцаў да музыкі былі дваякія: з аднаго боку, народ лічыў, што «з музыкі хлеб невялікі», «музыка і дудар — невялікі гаспадар»; з другога — бачыў у ім носьбіта радасці і весялосці, выразніка пачуццяў і думак народа. Пра музыку складзены паданні, казкі, песні, загадкі. Роля музыкі ў значай ступені захоўваецца ў побыце сучаснай вёскі.

Аўтары: М.Я. Грынблат, I.Дз. Назіна, A.С. Фядосік
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.