Субота, 27.07.2024, 03:50

МЫТА, мыт, цло

Галоўная »
МЫТА, мыт, цло — грашовы збор, які бралі ў ВКЛ з мясцовых купцоў за ўвоз з-за мяжы або вываз тавараў за мяжу і з іншаземцаў за продаж тавараў на мясцовых рынках ці правоз іх па тэрыторыі дзяржавы.

Мыту аддавалі і некаторымі таварамі; кошт тавараў і суму мыты з 15 ст. запісвалі ў мытныя кнігі. Мыту збіралі мытнікі ў спецыяльных памяшканнях — каморах і прыкаморках, дзе тавары аглядалі і ацэньвалі.

Да 15 ст. купцы плацілі мыту і буйным феадалам, па землях якіх ішлі гандлёвыя шляхі (гасцінцы). Пратэсты і скаргі гарадоў прымусілі вярхоўную ўладу ў 16 ст. пакінуць скарбу манапольнае права збіраць мыту (часам яно перадавалася ў арэнду).

У 1570 г. устаноўлены 2 стаўкі мыты: мясцовыя купцы плацілі 1 грош з кожнай капы (г.зн. 60) грошаў у кошце тавару (1,7% агульнага кошту); замежныя — 2 грошы з капы (3,4% кошту). Да сярэдзіны 17 ст. сеймавыя пастановы павялічылі мытны збор у 3 — 4 разы. З сярэдзіны 16 ст. да 1764 г. ад платы мыты за вываз прадуктаў са сваіх маёнткаў вызвалялася шляхта.

Аўтар: З.Ю.Капыскі
Крыніца: Беларуская энцыклапедыя
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 58
Гасцей: 58
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.