Чацвер, 25.04.2024, 18:19

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ПОЛАЦКІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫ МУЗЕЙ-ЗАПАВЕДНІК

Галоўная »
НАЦЫЯНАЛЬНЫ ПОЛАЦКІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫ МУЗЕЙ-ЗАПАВЕДНІК уяўляе сабой унікальную гістарычную тэрыторыю, помнікі якой ахоўваюцца, вывучаюцца, рэстаўрыруюцца і прыстасоўваюцца пад музейныя экспазіцыі. Экспазіцыі музея размешчаны ў наступных помніках архітэктуры: Сафійскі сабор (XI – XVIII стст.), корпус былога езуіцкага калегіума (XVIII ст.), Лютэранская кірха (1888 г.), Брацкая школа (канец XVIII ст.), жылыя дамы па вуліцах Войкава, 1 і Ніжне-Пакроўскай, 46 (XIX – пачатак XX стст.), домік Пятра I (1692 г.), воданапорная вежа (1956 г.).


Запаведнік заснаваны пастановай Урада БССР у верасні 1967 г, яго асновай стаў Сафійскі сабор з тэрыторыяй Верхняга замка. 3 1985 г. да запаведніка далучаны помнікі археалогіі, гісторыі і культуры Полацка. Пастановай № 1128 Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 2000 г. Музею-запаведніку нададзены статус нацыянальнага. У складзе запаведніка працуюць 11 музеяў: Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора з канцэртнай залай, Музей беларускага кнігадрукавання, Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага, Краязнаўчы музей, Стацыянарная выстава "Прагулка па Ніжне-Пакроўскай”, Мастацкая галерэя, Дзіцячы музей, Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я, Прыродна-экалагічны музей, Музей баявой славы з філіялам Гісторыка-культурны комплекс "Поле ратнай славы", Музей-кватэра Героя Савецкага Саюза 3.М. Тусналобавай-Марчанка.

За 2011 год музеі запаведніка наведала 243072 чалавекі, праведзена больш за 3 тысячы экскурсій, адбылося больш за 250 канцэртаў арганнай музыкі. Найбольш адметнымі ў маштабе краіны і традыцыйнымі для запаведніка з’яўляюцца: міжнародная навуковая канферэнцыя "Гісторыя і археалогія Полацкай зямлі”, міжнароднае біенале акварэлі "Вада + фарба", штогадовы міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі, штогадовы міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі".

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік прыняў удзел у Міжнародным фестывалі музеяў «Интермузей-2012» (г. Масква) і стаў пераможцам у намінацыі "Прастора культуры – прастора даверу". Усе нерухомыя помнікі (архітэктурныя і археалагічныя) побач з рухомымі (музейны фонд на 01.01.2012 г. складае 90886 адзінак захоўвання) уключаны ў музейны збор музея-запаведніка. Кожны год музейны фонд павялічваецца амаль на 2000 адзінак. Штогод экспануецца каля 20 % музейных прадметаў асноўнага фонду. Музейны фонд запаведніка налічвае больш за 35 асноўных калекцый, самымі вялікімі з’яўляюцца калекцыі нумізматыкі, археалогіі, фотаматэрыялаў і друкаваных выданняў. Сярод музейных прадметаў, што захоўваюцца ў фондах запаведніка, ёсць рарытэты: абразок «Канстанцін і Алена» (XI ст.), скарб залатых ювелірных вырабаў (XI ст.), Казьянкаўскі манетны скарб (IX – X стст.), старадрукаваныя і рукапісныя кнігі (XVI – XVIII стст.), фрагменты будаўнічых матэрыялаў з надпісамі і фрэскамі (XI – XII стст.), абразы з Сафійскага сабора (XVIII ст.), свецкія партрэты часоў Рэчы Паспалітай (XVIII ст.), асабістыя рэчы знакамітых палачан і г. д.

Сам запаведнік з яго ахоўнай зонай, зонай рэгулявання забудовы, існуючымі і будучымі музеямі з’яўляецца ядром, вакол якога ствараюцца ўмовы для ператварэння гістарычнага Полацка ў горад-музей.

Крыніца: Першы нацыянальны форум «Музеі Беларусі». Каталог музеяў. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, 2012 г.


Адрас: 211400 г. Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, 22
Тэл.: +375 214 42-22-01 (факс)
e-mail: muzey@vitebsk.by
web: polotsk.museum.by
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.