Субота, 27.07.2024, 03:45

НАДКОСНІК

Галоўная »
НАДКОСНІК — вясельны чын з боку маладой, звычайна яе брат або блізкі сваяк. Ён прыводзіў маладую на ручніку на пасад, расплятаў ёй касу і браў за яе выкуп у жаніха.

Надкоснік суправаджаў маладую да шлюбу і трымаў над ёю вянок у час вянчання. Праз гадзіну-дзве пасля ад’езду маладых услед за імі да маладога разам з іншымі сваякамі маладой ад'язджаў і надкоснік (яны везлі пачастунак і пасцель маладых). Пасля гэтага надкоснік страчваў свой чын і станавіўся адным з вячэрнікаў. Калі маладая аказвалася не цнатлівай, сваякі маладога надзявалі на шыю надкосніка хамут.

Аўтар: Л.А. Малаш
Крыніца: Этнгарафія Беларусі
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 59
Гасцей: 59
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.