Нядзеля, 08.09.2024, 18:31

ПАДГОРСКІ-АКОЛАЎ Леанард

Галоўная »
ПАДГОРСКІ-АКОЛАЎ Леанард (крыпт. Эльпэ, Л. П.-А.; 21.12.1891 г., маёнтак Рым, Капыльскі раён — 04.01.1957 г.) — польскі паэт, літаратуразнаўца, перакладчык. У 1912 — 1914 гг. вучыўся ў Львоўскім універсітэце.

У Першую сусветную вайну служыў у рускай арміі ў Нясвіжы i Бабруйску. 3 1922 г. у Варшаве. 3 1955 г. дырэктар Музея імя А. Міцкевіча. Аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў. У зборніку «Беларусь» (1924) звярнуўся да ўспамінаў маленства, даў малюнкі беларускіх краявідаў; на гэты зборнік напісаў рэцэнзію Цішка Гартны («Савецкая Беларусь», 1928, № 32). Беларусі прысвяціў таксама вершы «Туганавічы» (1929), «Тракт пад Нясвіжам» (1929), «Гасцінец» (1939). Аўтар даследаванняў «Чачот невядомы» (1936), «Міцкевічаўскія рэаліі» (т. 1, 1952, т. 2, 1956). На беларускую мову яго творы пераклаў Я. Семяжон.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» 39 (632) кастрычнік 2016 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [195]
Адукацыя [38]
Спорт [1417]
Здарэнні [496]
Грамадства [490]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Верасень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.