Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Субота, 27.07.2024, 03:26 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
ПАДЛІПКІНСКАЯ КАПЛІЦА МІЛАСЭРНАСЦІ МАЦІ БОЖАЙГалоўная »ПАДЛІПКІНСКАЯ КАПЛІЦА МІЛАСЭРНАСЦІ МАЦІ БОЖАЙ размяшчаецца на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі Падліпкі Гродзенскага раёна. Учынена ў 1999 годзе ў рэканструяваным будынку клуба. ![]() Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам пад увагнутым двухсхільным дахам. Да фасада далучана трох’ярусная чатырохгранная шатровая званіца, у арачнай нішы-экседры якой пастаўлена паліхромная скульптура Дзевы Марыі. Зала падзелена чатырмя калонамі на тры нефы, перакрытыя плоскай столлю. Унутры тры алтары: галоўны, дзе змешчаны рэліквіі святога Антонія Падуанскага (прывезены з Германіі), левы з абразом святога Іосіфа і фігуркай Дзевы Марыі і правы з фігуркай Маці Божай Міласэрнасць. Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. |
|