Субота, 27.07.2024, 10:36

ПАЛЕСКАЯ КЕРАМІКА

Галоўная »
ПАЛЕСКАЯ КЕРАМІКАганчарныя вырабы майстроў Заходняга і Усходняга Палесся. У другой палове XIX — пачатку XX ст. ганчарны промысел існаваў прыкладна ў дзесяці цэнтрах, сярод якіх вылучаліся горад Пружаны і вёска Гарадная Столінскага раёна (у кожным з іх працавалі звыш 200 майстроў). 3 разнастайнай па складзе фармовачнай масы, якую рыхтавалі з аднаго (з дамешкам пяску для пячнога посуду) ці двух-трох розных гатункаў гліны, выраблялі чорназадымленую і непаліваную белую, а з пачатку ХХ ст. паліваную кераміку.

Для асартыменту палескай керамікі характэрныя агульнавядомыя па ўсёй Беларусі вырабы гаспадарчага (у меншай ступені ўтылітарна-дэкаратыўнага) прызначэння. Іх фармавалі на нажным ганчарным крузе ў тэхніцы выцягвання, якую часам спалучалі з налепам; абпальвалі ў горне.

Адметныя рысы палескай керамікі — глянцаваны дэкор у чорназадымленых і ангобная размалёўка чырвонага колеру ў белагліняных вырабах, 1-2 вушкі ў пячнога посуду, акругласць (шарападобнасць) гаршкоў і іншых вырабаў. Найбольш выразна палескія традыцыі выявіліся ў гараднянскай, пагост-загародскай, пружанскай і ружанскай кераміцы.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №11 (652) сакавік 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.