Субота, 27.07.2024, 03:26

ПАРАПЕТ

Галоўная »
ПАРАПЕТ (франц. parapet ад італьян. parapetto ад рагаге абараняць + petto грудзі) – невысокая суцэльная сценка, што агароджвае пакрыццё будынка, тэрасу, балкон, набярэжную, мост і іншае. Часта бывае пастаментам для дэкаратыўных вазаў і статуяў. Вядомы са старажытнасці ў архітэктуры Грэцыі і Рыма. Найбольш шырока выкарыстоўваўся ў архітэктуры стыляў рэнесансу, барока і класіцызму.

На тэрыторыі Беларусі вядомы з XVI стагоддзя у палацах, сядзібных дамах, грамадскіх і культавых будынках (палацы ў Гомелі, в.Свяцк Гродзенскага раёна, будынак Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці ў Брэсце і іншыя). У 1950-я гады парапеты, па-мастацку аздобленыя балюстрадамі, завяршылі сцены жылых дамоў на праспекце Незалежнасці ў Мінску, на вуліцы Кірава ў Віцебску, Першамайскай у Магілёве, будынкаў Дзяржаўнага ўніверсальнага магазіна (ГУМ), галоўнага корпуса Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта ў Мінску, чыгуначнага вакзала ў Брэсце ды іншых. У выглядзе парапета робяць парадныя агароджы ўчасткаў сквераў і паркаў (парапет у Цэнтральным скверы часткі праспекта Незалежнасці ад вуліцы Янкі Купалы да плошчы Перамогі ў Мінску і іншыя).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №42 (683) лістапад 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 45
Гасцей: 45
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.