Субота, 27.07.2024, 05:38

ПАРЭЧЧАНСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ НЯСТОМНАЙ ДАПАМОГІ

Галоўная »
ПАРЭЧЧАНСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БОЖАЙ НЯСТОМНАЙ ДАПАМОГІ размяшчаецца каля могілак на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі Парэчча Гродзенскага раёна. Пабудаваны ў 1904—06 гадах з дрэва. У 1913 годзе міністр унутраных спраў дазволіў ксяндзу Ш.А.Радзішэўскаму пашырыць касцёл і арганізаваць самастойную парафію.


Помнік архітэктуры неаготыкі. Цэнтральны аб'ём з пяціграннай апсідай перасечаны папярочнымі пяціграннымі крыламі трансепта. Іх вальмавыя дахі і сяродкрыжжа завершаны чатырохслуповымі шатровымі сігнатуркамі. Да фасада далучаны ніжэйшы нартэкс з бакавымі ніжэйшымі прыбудовамі. Гарызантальна ашаляваныя сцены (цокальная і фрызавая часткі — вертыкальна) прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі, вуглы дэкарыраваны пілястрамі.

Інтэр'ер глыбінна-прасторавай кампазіцыі, зала перакрыта ашаляваным корабавым скляпеннем з брусамі-сцяжкамі. Цэнтральны і два бакавыя алтары выкананы ў стылі неабарока. У галоўным алтары ў 1906 годзе размешчаны абраз «Маці Божая Нястомнай Дапамогі». Абраз «Неапалімая купіна» (1821).

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.