Субота, 27.07.2024, 03:51

ПАРНЯ

Галоўная »
ПАРНЯ – пабудова для распаркі драўніны пад абады, санныя палазы, дугі і іншыя для надання ёй эластычнасці і гнуткасці. Рабілі парню найчасцей у выглядзе зруба-паўзямлянкі, дзе ставілі печ, вусце якой выходзіла вонкі. Да печы ўлад коўвалі кацёл для вады. У верхніх вянках зруба рабілі ваконца, праз якое ў парні на жэрдкі-папярэчыны клалі загатоўкі для абадоў, дугаў, саней.


Калі распальвалі печ, ваконца закрывалі, замазвалі глінай і ў парні ствараліся неабходныя ўмовы для распаркі драўніны. Часам памяшканне парні і печ будавалі асобна, у гэтым выпадку нагрэтая вільготная пара паступала ў парню па трубе.

Ha Падзвінні i Падняпроўі часта ў якасці парні выкарыстоўвалі лазні і ёўні. Звычайна лазню з пакладзенымі загатоўкамі палілі два разы – пад вечар і назаўтра зранку, пасля чаго распараныя брускі бралі адтуль і гнулі на гбале (гбала – спецыяльнае прыстасаванне для гнуцця дугаў, абадоў колаў; лакальная назва баба, бгала). Нярэдка загатоўкі пад дугі і палазы распарвалі і ў хатняй печы. Як спецыяльная прамысловая пабудова парня сустракалася ў сельскай мясцовасці да 1970-х гг.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №47 (688) снежань 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 52
Гасцей: 52
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.