Субота, 27.07.2024, 03:31

ПАРНЫЯ ДУДКІ

Галоўная »
ПАРНЫЯ ДУДКІ – старажытны духавы музычны інструмент тыпу падоўжанай свістковай флейты. Называлі таксама пасвісцелі, парнёўка, сапілка, гуслі.

Парныя дудкі

На парных дудках іграе музыка з вёскі Лясань Чэрыкаўскага раёна

Складаюцца з дзвюх драўляных дудак рознай даўжыні з трыма ігравымі адтулінамі на кожнай. Тыповы гукарад – сяміступенны, утвараецца дзвюма тэтрахордамі з адным агульным гукам. Гучанне камернае, светлае, мяккага тэмбру. У час ігры дудкі трымалі пад вуглом. Парныя дудкі гучалі на бяседах, хрэсьбінах, вяселлях, калі вадзілі карагоды. Выкарыстоўваліся звычайна як сольны інструмент і для суправаджэння спеваў; часам аб'ядноўваліся ў ансамблі са скрыпкай. На парных дудках выконвалі мелодыі лірычных абрадавых і пазаабрадавых песень, радзей танцавальныя. Былі пашыраныя на Магілёўшчыне (Крычаўскі, Мсціслаўскі, Хоцімскі, Касцюковіцкі, Краснапольскі, Чавускі, Чэрыкаўскі раёны). У наш час амаль выйшлі з ужытку.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №46 (687) снежань 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 42
Гасцей: 42
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.