Субота, 27.07.2024, 06:49

ПАРТЭР

Галоўная »
ПАРТЭР (франц. parterre ад par па + terre зямля) — 1) у тэатральным будынку, кінатэатры, канцэртнай зале — частка глядзельнай залы ніжэй узроўню сцэны (звычайна павышаецца ад сцэны да задніх радоў) з месцамі для гледачоў.

Вырашэнне партэра залежыць ад агульнай кампазіцыі інтэр'ера тэатральных будынкаў. Існуюць партэры прамавугольныя ў плане, у выглядзе сегментаў, паўкруга або паўавала, больш складанай формы. У некаторых відовішчных збудаваннях вырашаюцца амфітэатрам.

На землях Беларусі партэры вядомыя ў тэатральных будынках XVIII—XIX стагоддзяў. З'яўляюцца асноўнай па аб'ёме часткай глядзельных залаў у будынках Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, кінатэатраў «Масква» і «Піянер» у Мінску, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску, Гомельскага, Гродзенскага, Магілёўскага абласных драматычных тэатраў, кінатэатраў «Кастрычнік» у Баранавічах, «Беларусь» у Брэсце, імя Калініна ў Гомелі ды іншых;

2) у садова-паркавым мастацтве — адкрытая частка сада ці парку на роўнай мясцовасці з газонамі, кветнікамі, вадаёмамі, бардзюрамі з кустоў. На партэры часта размяшчаюць скульптуру, фантаны, курціны, асобныя дрэвы. Партэр, падзелены на ўчасткі правільнай формы з узорамі, створанымі стрыжаным самшытам, каляровым пяском, тоўчанай цэглай, вугалем і іншым, уласцівы рэгулярным паркам XVII—XVIII стагоддзяў. Больш свабодныя паводле абрысаў партэры ў пейзажных парках, звычайна ў выглядзе лужкоў.

На тэрыторыі Беларусі пашырыліся ў XVII—XVIII стагоддзяў у рэгулярных парках (так званых «італьянскіх садах»), уяўлялі сабой прамавугольныя ўчасткі, акаймаваныя алеямі з шпалерамі (палацава-паркавы комплекс Альба каля Нясвіжа, былая сядзіба ў вёсцы Чырвоная Зорка Клецкага раёна). У выглядзе партэра вырашаліся барочныя парадныя двары — курданёры перад галоўным фасадам палаца або сядзібнага дома (сядзіба ў вёсцы Скокі Брэсцкага раёна). У XIX —пачатку XX стагоддзя партэры выкарыстоўваліся таксама ў кампазіцыях пейзажных паркаў (паркі ў Гомелі, Нясвіжы).

Шырока выкарыстоўваюцца ў ландшафтнай архітэктуры і азеляненні пры стварэнні буйных горадабудаўнічых ансамбляў (былы партэр на плошчы Незалежнасці (захаваўся часткова) і на плошчы Перамогі ў Мінску, на плошчы Леніна ў Магілёве, перад будынкам аблвыканкама ў Гомелі ды іншых).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №15 (704) красавік 2018 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.