Субота, 27.07.2024, 03:49

ПАСЛАННЕ

Галоўная »
ПАСЛАННЕ — жанр эпісталярнай літаратуры; медытацыя, напісаная ў форме звароту да пэўнай асобы ці некалькіх асобаў, нярэдка маналагічная прамова-развага або адкрыты ліст да каго-небудзь. Адрасат паслання (часам гэта асоба з гістарычнага мінулага) цікавіць аўтара не столькі сам па сабе, колькі магчымасцю, якую ён дае, каб паразважаць над пэўнымі сацыяльна-палітычнымі, гістарычнымі ці іншымі праблемамі. Вытокі беларускага паслання — у творах эпохі Адраджэння і барока (вершаваныя і празаічныя пасланні-прысвячэнні М.Гусоўскага, лісты С.Рысінскага, «Ліст да Абуховіча», пасланні А.Курбскага да цара Івана IV Грознага, лісты Ф.Кміты-Чарнабыльскага, некаторыя творы палемічнай літаратуры і іншыя).

3 XIX стагоддзя пасланне стала амаль выключна здабыткам паэзіі («Да мілых мужычкоў» Я.Чачота, «Уставайма, братцы!» В.Каратынскага, «Да пачцівых беларусаў» В.Дуніна-Марцінкевіча, «Усёй трупе дабрадзея Старыцкага беларускае слова» Янкі Лучыны, «Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею» А.Гурыновіча). Пачатак XX стагоддзя — росквіт паслання ў беларускай паэзіі: пашырылася яго тэматыка, удасканалілася мастацкая форма. У ім гучалі сацыянальныя і нацыянальна-вызвольныя матывы, грамадзянскі пафас («Беларусам», «Ворагам», « Сябрам-выгнаннікам», «Мікалаю II» Якуба Коласа, «Вам, суседзі», «Суседзям у няволі», «Вясковым кабетам» Цёткі, «Ліст...», «Народ, Беларускі Народ!» Максіма Багдановіча). Да паслання часта звяртаўся Янка Купала, у творчасці якога прадстаўленыя ўсе разнавіднасці паслання: сацыяльна-палітычныя («Апекунам», «Ворагам Беларушчыны»), грамадзянска-патрыятычныя («Арлянятам», «Беларускім партызанам»), літаратурныя («Прывет вам...», «Аўтарцы "Скрыпкі беларускай”»), сатырычныя («С лугам алтарным»), інтымна-лірычныя («Да дзяўчынкі»), пасланні-інвектывы («Гэй, капайце, далакопы») і гэтак далей. Купалаўскія традыцыі плённа развіваліся ў беларускай паэзіі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, калі з'явіўся шэраг экспрэсіўных, высокапаэтычных пасланняў да воінаў-франтавікоў («Байцам-камсамольцам» Якуба Коласа), беларускім партызанам («Бацьку Мінаю» Якуба Коласа, «Не шкадуйце, хлопцы, пораху» Максіма Танка), гарадоў («Маскве» Якуба Коласа). Пашырыліся гнеўна-выкрывальныя, сатырычныя пасланні ворагам краіны («Фашысцкім бандытам» ЯкубаКоласа, «Мы аддзякуем» Кандрата Крапівы).

Жанр паслання займае важнае месца і ў набліжанай да сучаснаці паэзіі. Лепшым з іх уласцівы патрыятычны запал, арганічнае спалучэнне інтымных матываў з грамадзянскімі («Ліст да Аб'яднаных Нацый» А.Куляшова, «Зямлячцы» Пятра Глебкі, «Беларускаму народу» Максіма Лужаніна, «Рускаму брату» Пімена Панчанкі, «Пісьмо ваенкому» Максіма Танка).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №23 (712) чэрвень 2018 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 58
Гасцей: 58
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.