Субота, 27.07.2024, 03:51

ПЕРШАМАЙСКІ КАСЦЁЛ УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА

Галоўная »
ПЕРШАМАЙСКІ КАСЦЁЛ УЗВЫШЭННЯ СВЯТОГА КРЫЖА размяшчаецца ў паўночнай частцы вёскі Першамайская (Сабакінцы) Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці, абкружаны бутавай агароджай. Пабудаваны ў 1918 годзе з цэглы. Адноўлены ў 1990 годзе.


Помнік архітэктуры мадэрна. Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Да вуглоў франтальнага фасада далучаны чатырохгранныя двух’ярусныя вежы, прарэзаныя наверсе круглымі люкарнамі і завершаныя шпілямі з крыжамі. Цэнтральная частка фасада завершана франтонам з увагнутымі гранямі і вылучана акруглым казырком на двух чатырохгранных пілонах. Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі і контрфорсамі ў прасценках (рудыменты неаготыкі). 3 алтарнага боку далучана прамавугольная ў плане апсіда, да вуглоў якой прыбудаваны чатырохгранныя сакрысціі. Тарцовы фасад апсіды завершаны франтонам з увагнутымі схіламі (рудыменты неабарока).

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 52
Гасцей: 52
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.