ПЯТРОЎШЧЫНАЎСКІ КАСЦЁЛГалоўная »
ПЯТРОЎШЧЫНАЎСКІ КАСЦЁЛ размяшчаецца ў цэнтры вёскі Пятроўшчына Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Пабудаваны ў канцы 20 стагоддзя з цэглы на аснове грамадзянскага будынка. Добраўпарадкаваная тэрыторыя акаймавана бутавым бардзюрам, насычана архітэктурай малых форм: шэраг мураваных арачных каплічак, бутавыя горкі-гроты з культавай скульптурай, металічны масток цераз сажалку і іншае.
Вырашана прамавугольным у плане аднапавярховым будынкам пад двухсхільным дахам. Да вугла алтарнай часткі дабудавана драўляная васьмігранная шатровая вежа- званіца. Франтальны фасад расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, уваход арганізаваны пад вуглавой нішай-тэрасай.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|