Субота, 27.07.2024, 02:59

ПОЛІЎКА

Галоўная »
ПОЛІЎКА — даўняя рэдкая страва, падкалочаная мукой. Спачатку варылі мяса з прыправамі (цыбуляй, часнаком, кропам), у посныя дні — грыбы, рыбу з алеем. Потым страву падкалочвалі мукой: невялікую яе колькасць разводзілі вадой і залівалі ў гаршчок (часам закалочвалі сухую муку), потым далівалі хлебны квас або сыроватку, бурачны расол.

На Віцебшчыне ў поліўку дадавалі хлебную рошчыну. У Глыбоцкім, Пастаўскім раёнах поліўку гатавалі і са свіной крыві. На Глушчыне поліўкай называюць булён ад мяса, рыбы. На Магілёўшчыне, Заходнім і Цэнтральным Палессі поліўка — старая назва заціркі, калатушы.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 10 (783) сакавік 2020 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 41
Гасцей: 41
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.