Помнік архітэктуры
неаготыкі. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб'ёмам с трохграннай
алтарнай часткай, накрытым стромкім двухсхільным дахам. Да франтальнага фасада далучана двух’ярусная чатырохгранная
званіца, спічасты шацёр якой акаймоўвала аркатура з фіяламі (не захаваліся). Уваход вырашаны перспектыўным стральчатым парталам, фланкіраваным гранёнымі пілонамі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі ў рэльефных
ліштвах. Вуглы аб'ёмаў умацаваны ступеньчатымі контрфорсамі.