РАКАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
РАКАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на каталіцкіх могілках на ўсходняй ускраіне вёскі Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Узведзена ў 1921 годзе з цэглы над пахаваннямі князёўны Марыі Друцкай-Любецкай (з Грабоўскіх, 1861—1946 гады) і яе дачкі Крысціяны (1900—21 гады).
Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашана чатырохслуповай альтанкай пад шатровым пакрыццём. Грані раскрыты арачнымі прасветамі з замковым каменем.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|