Субота, 27.07.2024, 03:19

РАВАНІЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА АНТОНІЯ

Галоўная »
РАВАНІЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА АНТОНІЯ размяшчаецца на могілках у паўночнай частцы вёскі Раванічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. Пабудаваны ў 1790(99) годзе з цэглы па фундацыі ўладальніка раванічскага палацава-паркавага комплексу Антонія Слатвінскага як родавая пахавальня. Пасля Вялікай Айчыннай вайны выкарыстоўваўся ў гаспадарчых мэтах, у 1990-я гады пацярпеў ад пажару. У паўзруйнаваным стане.


Помнік архітэктуры класіцызму. Квадратны ў плане будынак з прамавугольнай апсідай, да якой далучаны два бакавыя нізкія сакрысціі. Фасад аформлены чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам і спрошчанымі іанічнымі капітэлямі з кветкавымі разеткамі. Уваход дэкарыраваны сандрыкам-франтончыкам і паўкруглай люкарнай, фланкіраваны арачнымі экседрамі. Бакавыя і тыльны фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і шырокімі пілястрамі ў прасценках.

Унутры зала была перакрыта цыліндрычным скляпеннем і дэкарыравана паліхромнай размалёўкай на біблейскія тэмы. На тарцовай сцяне мелася ілюзорная выява алтара. Над уваходам хоры з парапетам у выглядзе антаблемента. Пад касцёлам крыпта.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 42
Гасцей: 42
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.