РОДЗЕВІЦКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
РОДЗЕВІЦКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца бліз вёскі Родзевічы (Мішуты) Вілейскага раёна Мінскай вобласці за 0,5 км на поўнач ад шашы Вілейка—Смаргонь, пры лясной дарозе да вёскі Лемешы. Пабудавана ў 19 стагоддзі з бутавага каменю
Твор народнага дойлідства. Вырашана чатырохграннай тумбай пад двухсхільным дашкам на квадратным подыуме. Франтальная грань крапавана прамавугольнай нішай з абразом.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|