РУЧЫЦАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
РУЧЫЦАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на паўночнай ускраіне вёскі Ручыца Вілейскага раёна Мінскай вобласці, каля могілак. Пабудавана ў 1765 годзе з цэглы віленскім архітэктарам Т.Жаброўскім пры ўездзе ў сядзібу «Ганута».
Помнік архітэктуры ракако. Вырашана ўзнятай на пастамент чатырохграннай вежай, завершанай фігурным купалам над хвалістым прафіляваным карнізам. Грані прарэзаны высокімі арачнымі прасветамі, за якімі была пастаўлена сакральная скульптура.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|