Субота, 27.07.2024, 03:42

ВІШНЕЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА АПОСТАЛА ТАДЭВУША

Галоўная »
ВІШНЕЎСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА АПОСТАЛА ТАДЭВУША размяшчаецца ў паўночнай частцы вежа Вішнева Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудаваны ў 1811 (20) г. з цэглы. Пасля 1863 г. ператвораны ў праваслаўную царкву, а прыхаджане прымацаваны да касцёла Найсвяцейшай Троіцы ў вёсцы Жодзішкі. Адноўлены ў 1935 г.


Кaсцёл — помнік архітэктуры класіцызму. Храм вырашаны суцэльным выцягнутым прамавугольным аб'ёмам пад двухсхільным бляшаным дахам. Галоўны фасад — дарычны чатырохкалонны порцік з трохвугольным франтонам. Плоскасныя фасады лаканічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках, арачнымі нішамі-экседрамі для скульптуры па баках увахода, апяразаны буйным антаблементам з трыгліфным фрызам. Над алтарнай часткай ў 1866 г. надбудавана вежа з шатровым пакрыццём, завершаным галоўкай.

У інтэр'еры бакавыя сакрысціі вылучаюць алтарную частку, вышэйшую за залу, якая аддзяляецца дзвумя паўкалонамі дарычнага ордэра. Яна асвятляецца трымя вокнамі (у вежы) і паўцыркульнай люкарнай над чатырохкалонным алтаром. Пры ўваходзе на чатырох калонах размешчаны хоры на шырыню залы, на якія вядзе вітая лесвіца. Па перыметры залы пад плоскай столлю на падугах праходзіць карнізны пояс на дэнтыкулах.

Асобна ад касцёла пастаўлена двух'ярусная чацверыковая вежа-званіца пад шатровым дахам. Першы ярус з бутавага каменю, другі выкладзены з цэглы і атынкаваны, адмежаваны сцёкам, прарэзаны круглымі люкарнамі. Уваход аформлены класіцыстычным парталам з арачным праёмам і трохвугольным франтонам у завяршэнні.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 53
Гасцей: 53
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.