Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход | RSS | Субота, 27.07.2024, 03:18 | ||||||||||||||||||||||||||||||||
ВЯЛІКАЛІПСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »ВЯЛІКАЛІПСКАЯ КАПЛІЦА разшяшчаецца на могілках на паўночна-заходняй ускраіне вёскі Вялікая Ліпа Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Пабудавана ў сярэдзіне 19 ст. з цэглы як пахавальня. ![]() Помнік архітэктуры позняга класіцызму і рэтраготыкі. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб'ёмам пад стромкім двухсхільным дахам, закрытым на фасадзе двухгранным шчытом з рэльефным крыжом. Алтарная сцяна прарэзана стральчатым аконным праёмам, пад карнізам металічная паласа з лацінскай сентэнцыяй, фасады крапаваны вуглавымі лапаткамі. Уваход праз прамавугольны праём на бакавым фасадзе. Пад збудаваннем скляпеністае сутарэнне. Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. |
|