Панядзелак, 06.05.2024, 08:33

ВЯСЕЛЬНЫЯ ЧЫНЫ

Галоўная »
ВЯСЕЛЬНЫЯ ЧЫНЫ — удзельнікі вяселля, якія згодна з традыцыяй выконвалі рытуальныя дзеянні, адпаведныя пэўнаму абраду. Падзяляліся на групы ў залежнасці ад іх ролі ў вяселлі, ступені ўдзелу ў ім і з чыйго боку (маладога ці маладой) яны выступалі. Найбольш паважанымі вясельнымі чынамі былі самыя блізкія і жанатыя сваякі (дружко, які кіраваў усім вяселлем), нежанатыя браты і незамужнія сёстры маладых (пазней таксама блізкія сябры і сяброўкі — дружок, дружка і інш., якія былі галоўнымі дзеючымі асобамі некаторых абрадаў); больш далёкія сваякі або малалетнія дзеці, якія толькі прыслугоўвалі (свяцілка, прасаты, павознік, гусарніцы (глядзіце Каравайніцы), запарожцы і інш.).

У якасці вясельных чыноў з боку маладога выступалі пераважна мужчыны, а з боку маладой — дзяўчаты і жанчыны. Яны ўключаліся ў вясельнае дзеянне толькі пасля адпаведнага запрашэння або дазволу галоўнага чыну вяселля — дружка. На працягу вяселля функцыя, адпаведная назва і атрыбутыка некаторых вясельных чыноў маглі мяняцца ў залежнасці ад абраду і рытуалу. Так, брат маладой або маладога ў час запрашэння гасцей быў прасатым, а калі вёў маладога або маладую на ручніку на пасад, — заводчыкам, у час застрыгання (засмальвання) валасоў ён называўся надкоснікам. Хросная маці або родная цётка з боку маці ў час прыгатавання каравая называлася каравайніцай, а калі везла і слала пасцель маладым — пасцельніцай, калі завівала маладую — завівальніцай. Прычым на кожным этапе вяселля вылучаліся чыны, якія адыгрывалі вядучую ролю, — на этапе выпякання каравая найбольшую актыўнасць праяўлялі каравайніцы, у час суборнай суботы ў доме маладой — дружкі-бальшанкі, а ў доме маладога — дружкі. Былі вясельныя чыны, якія аднолькава называліся з абодвух бакоў (маладога і маладой) — дружко, сват, каравайніца і інш., а таксама чыны, якія дзейнічалі толькі з боку маладой (надкоснік, завівальніца, прыданкі) або маладога (перапіўнік). Сістэма вясельных чыноў вызначалася вялікай разнастайнасцю і варыянтнасцю ў розных мясцовасцях Беларусі, што тлумачылася ў значнай ступені часам іх паходжання (частка з іх узнікла ў дахрысціянскі перыяд, частка — у феадальную эпоху і ў больш позні час).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.