Субота, 27.07.2024, 03:31

ЗАКАЗЕЛЬСКАЯ КАПЛІЦА

Галоўная »
ЗАКАЗЕЛЬСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў цэнтры вёскі Закозель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў былым сядзібна-паркавым комплексе, на ўзгорку. Пабудавана ў 1849 г. з цэглы як родавая пахавальня Ажэшкаў і наступных уладальнікаў сядзібы (Бабрынскіх, Талочкаў).


Фундатарам капліцы з'яўляўся Калікст Нікадзімавіч Ажэшка. Аўтар праекта — вядомы польскі архітэктар Францішак Яшчалд. Паданне звязвае яе з імем польскай пісьменніцы Э.Ажэшкі, якая нібыта хавала ў ёй аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863—64 гг. генерала Р.Траўгута пасля разгрому яго атрада. Капліца скасавана ў 1865 г. з-за таго, што «существование часовни имело б плохое влияние на многочисленных слуг Закозеля, а обособленность имення затрудняет надзор за польской пропагандой». Аднак з дазволу Галоўнага начальніка края М.М.Мураўёва яна была перададзена памешчыку Каліксту Ажэшку для прыстасавання яе ў «надгробный памятник» з тлумачэннем: «поскольку часовня эта не была парафияльной и являлась собственностью владельцев имения, то собственность и постройку надлежит вернуть Ожешкам с тем, однако, чтобы часовня была переделана в усыпальницу с разрушением на ней церковных куполов и чтобы в постройке не осталось алтаря и никаких приспособлений для богослужения...». У 1867 г. рабіліся намаганні перабудаваць храм у праваслаўную царкву, супраць чаго выступіла навакольнае дваранства. У 1915 г. падчас нямецкай акупацыі меднае пакрыццё даху было знята, новае цынкавае ўкладзена памешчыкам Каралем Талочкай, набыўшым маёнтак у 1923 г.

Помнік рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Цэнтрычнае квадратнае ў плане збудаванне накрыта востравугольнымі двухсхільнымі дахамі, на скрыжаванні якіх высокі чатырохгранны шацёр з гранёным шпілем і гатычным крыжом у завяршэнні. Стракатасць сілуэта і вертыкальную накіраванасць прасторавай кампазіцыі надаюць вуглавыя падвойныя фіялы, паміж якімі ў гатычных парталах (чыгуннае ліццё) размешчаны скульптуры евангелістаў. Фасады насычана крапаваны згрупаванымі па вуглах контрфорсамі, слаістымі стральчатымі і трохлопасцевымі нішамі. Стральчаты ўваходны партал дэкарыраваны ўверсе гербамі Ажэшкаў (чыгуннае ліццё). Крохкая архітэктурная дэкарацыя, мноства выцягнутых па вертыкалі ніш надаюць будынку лёгкасць, а гульня святлаценяў на паверхні выклікае адчуванне вібрацыі архітэктурных формаў. Каларыстычнае багацце будынка стварала высакаякасная адкрытая цагляная муроўка, медны бляшаны дах, пабеленыя элементы дэкору.

Зала перакрыта нервюрным скляпеннем. У вуглавых стральчатых нішах знаходзіліся скульптурныя выявы евангелістаў (не захаваліся). Стральчатыя аконныя праёмы і люкарны з пераплётамі гатычнага арнаментальнага малюнка запоўнены каляровымі вітражамі. Пад капліцай — склеп-пахавальня, куды вядзе лесвіца ў цэнтры залы.

Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін;
фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 42
Гасцей: 42
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.