ЖАЦЕРАЎСКАЯ КАПЛІЦА НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ІСУСАГалоўная »
ЖАЦЕРАЎСКАЯ КАПЛІЦА НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ІСУСА размяшчаецца ў заходняй частцы вёскі Жацерава Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці. Пабудавана ў 1933—34 гг. з цэглы.
Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам з паўкруглай апсідай, двухсхільны дах над якой пераходзіць у канічны. Трохвугольны франтон фасада завершаны чатырохграннай шатровай сігнатуркай. Франтальны фасад крапаваны прамавугольнымі панэлямі на тры праслы, цэнтральнае з якіх прарэзана лучковымі ўваходным і аконным праёмамі; трохвугольны франтон завершаны чатырохграннай сігнатуркай-званічкай. Плоскасныя бакавыя фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі, апяразаны карнізам простага профілю.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|