ЖУКЕВІЦКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ЖУКЕВІЦКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на паўднёвы ўсход ад вёскі Жукевічы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці у полі. Пастаўлена ў 19 ст. з цэглы.
Помнік народнага дойлідства з рысамі класіцызму. Вырашана двух’яруснай чатырохграннай вежай пад двухсхільным верхам з каваным крыжом у завяршэнні. Ніжні ярус з'яўляецца пастаментам для верхняга, адмежаванага прафіляваным карнізам і крапаванага арачнымі нішамі для абразоў.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|