Музей не піша гісторыю. Музей яе збірае.
Упершыню ў "Год роднай зямлі”, напярэдадні Дня Незалежнасці нашай Беларусі Ганцавіцкі краязнаўчы музей праводзіць акцыю "Упішы сябе ў гісторыю Ганцаўшчыны”.
Гісторыя горада, раёна складаецца з сямейных гісторый, дакументаў, прадметаў, кніг, фотаздымкаў, твораў мастацтва беражліва захоўваемых і перадаваемых з пакалення ў пакаленне.
Мы павінны памятаць: для аднаўлення поўнай карціны гісторыі роднага краю важны кожны момант нашага жыцця. Тады ярчэй і паўней прадстане кожная із старонак нашай любімай Ганцаўшчыны.
З 1 па 30 чэрвеня краязнаўчы музей прымае ў дар ад прыватных асоб, устаноў і арганізацый прадметы, сямейныя рэліквіі, звязаныя з гісторыяй, культурай, традыцыямі Ганцавіцкага края.
Удзельнікам акцыі "Упішы сябе ў гісторыю Ганцаўшчыны” будуць уручаны імянныя пасведчанні, якія даюць права на бесплатнае наведванне музея ў 2009 годзе, іх імены будуць зарэгістраваны ў Ганаровай
...
Чытаць далей »