Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан размяшчаецца ў цэнтры горада на Кастрычніцкай плошчы. Пахаваны 88 воінаў і 99 партызан, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941-1944 гадах. У 1956 годзе на брацкай магіле пастаўлены помнік - скульптура двух воінаў і пліта з прозвішчамі загінуўшых. Брацкая магіла ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000159.
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.