ФотаальбомыГалоўная » Фотаальбомы » Горад Ганцавічы » Касцёл парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі
Касцёл парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі размяшчэецца ў цэнтры горада па вуліцы Кастрычніцкая. Пабудаваны ў 1999 годзе з цэглы. Вырашаны ў сучасных формах стылізаванай готыкі прамавугольным у плане па двухсхільным дахам аб'ёмам, да якога далучана ніжэйшая пацігранная апсіда з бакавымі сакрысціямі. Франтальны фасад надзелены вертыкальнай дамінантай - чатырохграннай шатровай вежай-званіцай. Фасады расчлянёны стральчатымі вокнамі-біфорыумамі, над уваходным парталам - акно-ружа.
|