ФотаальбомыГалоўная » Фотаальбомы » Горад Ганцавічы » Сядзіба Падарэўскіх
Колішняя сядзіба роду Падарэўскіх размяшчаецца за 0,5 км на ўсход ад горада Ганцавічы ва ўрочышы Горкі. Сядзібна-паркавы ансамбль складаўся з сядзібнага дома, гаспадарчых пабудоў, парку. Захаваўся сядзібны дом, у якім цяпер размяшчаецца кантора раённай паліўнай гаспадаркі. Дом драўляны, аднапавярховы, з невялікім ганкам, быў пабудаваны ў другой палове ХІХ стагоддзя. Уцалела ўязная ліпавая алея. Побач размяшчаецца лясны масіў, частка якога з'яўляецца рэшткамі колішняга парку. Лясны масіў выкарыстоўваецца для правядзення гарадскіх і раённых свят, фестываляў, народных гулянняў.
|