Курган Славы размяшчаецца на ўсходняй ускраіне горада, ва ўрочышчы Горкі. Насыпаны ў 1967 годзе на ўшанаванне памяці 8 тысяч жыхароў раёна, знішчаных нямецка-фашысцкімі акупантамі, і 855 землякоў-воінаў Чырвонай Арміі і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На вяршыні насыпаны абеліск.
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.